23.09.2013 / 23:25

Да Дня нацыянальных сімвалаў — калекцыя дызайнаў «Пагоні» 14

Мы сапраўды маем самы прыгожы сьцяг (бел-чырвона-белы) і адзін з самых старых нацыянальных гербаў («Пагоню») у Эўропе.

Як вялікі аматар геральдыкі, шчыра віншую ўсіх з гадавінай афіцыйнага прыняцьця Бел-чырвона-белага сьцяга і «Пагоні» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў Беларусі!

Гэта сымбалі са старажытнай гісторыяй і старажытнымі каранямі, прыгожыя і яскравыя.

Мы сапраўды маем самы прыгожы сьцяг і адзін з самых старых нацыянальных гербаў у Эўропе.

Зьвярну ўвагу, што

«рэфэрэндум» 1995 года праз парушэньні ў яго арганізацыі і правядзеньні зьяўляецца юрыдычна нядзейным, а значыцца ягоныя вынікі ня маюць юрыдычнае сілы.

А гэта значыць, што сымбалі, прынятыя 19 верасьня 1991 г., дагэтуль дэ-юрэ зьяўляюцца дзяржаўнымі.

На гэтае сьвята прэзэнтую вам маю калекцыю «Пагоняў», якую зьбіраю на сваёй старонцы ў Pinterest. У калекцыі — розныя больш-менш прыгожыя вэрсіі нашага старажытнага герба: сярэднявечныя, БНРаўскія, эмігранцкія, польскія, удалыя летувіскія.

Пара экзэмпляраў:

Спадзяюся, збор можа быць карысны беларускім дызайнэрам дый проста парадуе камусь вока. Калі прапусьціў нейкі ўдалы прыклад - буду ўдзячны за спасылкі.

Калі ласка:

http://www.pinterest.com/czajczyc/pahonia-пагоня/

0
Renessaince / Адказаць
19.09.2013 / 12:56
А чаму так крыва гіпэрспасылка ўстаўленая?
0
Алесь Чайчыц / Адказаць
23.09.2013 / 23:37
Да Renessaince: Цяпер папраўлена
0
Алесь Беларус / Адказаць
24.09.2013 / 10:43
Першая выява самая прыгожая. Конь не стаіць абараняючыся, а скача. Сапраўдная пагоня.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру