17 верасня ў Нью-Ёрку пачала працу 68-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН. Дэлегацыю Беларусі ўзначаліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які будзе знаходзіцца ў Нью-Ёрку з 24 па 28 верасня.

Акрамя выступу на агульнапалітычнай дыскусіі Генеральнай Асамблеі кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі возьме ўдзел у шэрагу іншых мерапрыемстваў высокага ўзроўню.

У.Макей таксама правядзе шэраг сустрэч з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў і кіраўніцтвам ААН для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым фарматах, паведамляе прэс-служба МЗС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0