Ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску пракаментаваў намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга.
«Магчыма гэта зменшыць чэргі на мяжы. Мы вітаем усе крокі, якія змяншаюць чэргі на мяжы.
Калі сёння знікнуць чэргі з шоп-турыстаў, гэта павялічыць наплыў заходніх турыстаў з Еўропы».
Такім чынам, на карысць увядзення выязной пошліны ў «100 даляраў з носа» знойдзены яшчэ адзін аргумент.
Нагадаем, пошліну для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу, могуць увесці ўжо ў кастрычніку. Пра гэта паведаміў 11 верасня віцэ-прэм’ер Пётр Пракаповіч.