І працягвае расьці гіганцкімі тэмпамі.

Замежная запазычанасьць Беларусі за другі квартал гэтага году вырасла на рэкордныя $1,273 млрд, а ўсяго за першае паўгодзьдзе – на $2,397 млрд. На сёньня яна складае агулам $9,272 млрд. Гэтыя лічбы паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу краіны агенцтву«Прайм-ТАСС» .

Узрасла за першае паўгодзьдзе найперш замежная запазычанасьць камэрцыйных банкаў – на 63,1 % до $2,256 млрд па стане на 1 ліпеня.

Замежная запазычанасьць іншых сэктараў эканомікі за студзень-чэрвень павялічылася на 26,9 % да $5,714 млрд.

Паколькі краіна працягвае інтэнсіўныя запазычаньні, то на сёньня, на пачатак верасьня яна бадай ужо перавысіла 1000 даляраў на кожнага жыхара Беларусі. Урад спадзяецца на атрыманыя ўк рэдыт сродкі ажыцьцявіць мадэрнізацыю беларускай эканомікі і зрабіць гаспадарку больш энэргаашчаднай. Ад эфэктыўнасьці гэтых інвэстыцый будзе залежаць лёс ураду — і беларускай гаспадаркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?