З 18 да 21 верасня ў футбольным манежы ў Мінску адкрылася спецыялізаваная выстава «Мэбля». Сярод удзельнікаў — буйныя беларускія і замежныя вытворцы, дробныя камерцыйныя кампаніі і… стэнд Дэпартамента выканання пакаранняў.

Выстава сабрала пад адным дахам больш за 150 арганізацый. Замежных кампаній тут крыху больш за дзесятак, сярод іх Helios (Славенія), Hesse GmbH & Co KG (Германія), Julius Blum GmbH (Аўстрыя), Optimata (Літва).

Самую танную мэблю на выставе прадстаўляе павільён Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі.

Лаўка для закаханых з папраўчай калоніі № 14 — за 1 200 000 рублёў, зэдлік з Івацэвічаў — за 130 тысяч, канапа ад ваўкавыскіх зняволеных — за 6 мільёнаў. Ложак за 622 000.

Заўтра выстава яшчэ будзе працаваць — з 10-й да 13 гадзіны. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?