Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі спынены транзітны канал пастаўкі наркатычных сродкаў у краіны Еўрасаюза.

Як паведаміла прэс-служба КДБ, падчас правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі ўстаноўлены атрымальнікі грузу і выяўлена месца часовага захоўвання наркатычных сродкаў на тэрыторыі Беларусі. Падчас закладкі наркотыкаў у тайнік, размешчаны каля аўтадарогі Магілёў — Мсціслаў, супрацоўнікамі КДБ і байцамі спецпадраздзялення КГБ «Альфа» затрыманы трое ўдзельнікаў міжнароднай злачыннай групы, якая складалася з грамадзян Казахстана і Расіі (абодва ўраджэнцы Чачні), а таксама грамадзяніна Таджыкістана. У выніку агляду месца здарэння знойдзены і канфіскаваны поліэтыленавыя скруткі з асабліва небяспечным наркатычным сродкам гераінам.

Згодна з атрыманай інфармацыяй, партыя наркотыкаў масай 27,5 кг прызначалася для далейшай рэалізацыі ў краінах Заходняй Еўропы. Арыенціровачны кошт канфіскаванага гераіну на чорным рынку — больш за 3 млн. долараў ЗША.

У дачыненні да затрыманых упраўленнем КДБ па Магілёўскай вобласці распачата справа паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі ад 8 да 13 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?