У суботу, 21 верасня, маларухомы франтальны раздзел абумовіць ў многіх раёнах краіны дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца туман. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +6 .. +12°С, максімальная днём +12 .. +18 ° С.

У наступныя двое сутак, 22-23 верасня, надвор'е ў Беларусі будуць фармаваць няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора.

У нядзелю, 22 верасня, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай дзе-нідзе утворыцца туман. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +3 .. +10°С, максімальная днём +10 .. +16°С.

У панядзелак 23 верасня, у многіх раёнах краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +6 .. +11°С, максімальная днём +10 .. +16°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?