21.09.2013 / 07:20

Памёр Пятро Гайдзенка — першы дырэктар ААТ «Інтэграл» 1

2012 год, сустрэча ветэранаў «Інтэграла». Пятро Гайдзенка — у цэнтры.

9 верасня памёр Пятро Гайдзенка — першы дырэктар ААТ «Інтэграл». Пятро Пятровіч быў заснавальнікам радыёэлектроннай галіны Беларусі, ініцыятарам стварэння Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі.

Працоўную дзейнасць Пятро Гайдзенка пачаў на Мінскім аўтамабільным заводзе ў 1949 годзе. У перыяд з 1959 да 1964 працаваў дырэктарам Мінскага электратэхнічнага завода, а з 1964 па 1993 год кіраваў найбуйнейшым у рэспубліцы Навукова-вытворчым аб’яднаннем «Інтэграл».

З 1993 года Пятро Пятровіч працаваў у Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі ў якасці намесніка старшыні і кіраўніка групы дарадцаў асацыяцыі.

Tut.by

0
Кнехт / Адказаць
22.09.2013 / 21:22
Няўжо сярод чытачоў "Нашай Нівы" няма ніводнага, хто б працаваў на "Гарызонце" ў часы Пятра Гайдэнкі - спакой ягонаму праху?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру