Пачаўся прыём заявак на ўдзел у чацвёртым конкурсе fashion-журналістаў і блогераў Fashion Blog Competition, які пройдзе ў межах сёмага сезона Belarus fashion week.

Як паведамляе прэс-служба BFW, ахвотным узяць удзел у конкурсе неабходна да 10 кастрычніка адправіць на электронны адрас [email protected] заяўку з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, кантактнай інфармацыі, а таксама даных аб вопыце канкурсанта у вядзенні блога ці напісанні журналісцкіх матэрыялаў на тэму моды.

«Конкурс дае магчымасць наведваць паказы Belarus Fashion Week, фарміраваць уласнае ўяўленне аб тым, што сабой уяўляе беларуская мода і ў які бок яна развіваецца, дзяліцца ўражаннямі пра ўбачанае, а таксама адсочваць модныя тэндэнцыі, сусветныя і лакальныя трэнды», — зазначаюць арганізатары.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя ў трох намінацыях. У намінацыі Street Look BFW пераможа ўдзельнік, прызнаны лепшым у асвятленні вулічнай моды і адзення гасцей сёмага сезона Belarus Fashion Week. У намінацыі Fashion Blogger BFW журы выбера лепшага блогера конкурсу, які атрымае магчымасць стаць ганаровым госцем аднаго з вядомых Тыдняў моды. Апрача таго, у час конкурсу будзе вызначаны лепшы блогер паводле версіі партнёра конкурсу — кампаніі velcom.

Як зазначае прэс-служба BFW, журы будзе ўлічваць у працы канкурсантаў аб’ектыўнае асвятленне паказаў і мерапрыемстваў Belarus Fashion Week, выкарыстанне прафесійнай лексікі моднай індустрыі, рэгулярнае абнаўленне блогаў і працу ў сацыяльных сетках.

Сёмы сезон Belarus fashion week пройдзе ў Мінску з 5 па 10 лістапада і будзе прысвечаны вясенняй і летняй модзе 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?