21.09.2013 / 19:49

БАТЭ разграміў у гасцях «Шахцёр» і выйшаў на першае месца ў чэмпіянаце 1

У матчы 24-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе (турнір камандаў, што гуляюць за 1-6-я месцы) барысаўскі БАТЭ у Салігорску другі раз накаўтаваў лідара чэмпіянату «Шахцёр», гэтым разам з лікам 3:0 (Бага, 11, Крывец, 21, 34).

БАТЭ абагнаў «Шахцёр» у чэмпіянаце, абыходзячы на два пункты.

Нагадаем, што на першым этапе, у матчы 20-га тура БАТЭ разграміў «Шахцёр» у Барысаве 11 жніўня з лікам 4:0.

Сёння таксама «Тарпеда-БелАЗ» перамог «Гомель» — 2:1.

Становішча камандаў: БАТЭ — 54 (24 гульні), Шахцёр — 52 (24), Дынама Мінск — 37 (23), Гомель — 34 (24), Тарпеда-БелАЗ — 31 (24), Нёман — 30 (23).

У нядзелю гуляюць «Нёман» і «Дынама» Мінск.

Праз тыдзень, 29 верасня, БАТЭ згуляе дома з «Тарпеда-БелАЗам», а мінскае «Дынама» з «Шахцёрам».

Турнір за 7-12-месцы

«Нафтан» — «Дынама» Брэст — 1:3.

Белшына — 31 (23), Мінск — 28 (23), Дынама Брэст — 27 (24), Дняпро — 26 (23), Нафтан — 21 (24), Славія — 16 (23).

nn.by

0
kolan / Адказаць
22.09.2013 / 07:26
Лепей бы Караганду перамаглі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру