51 чалавек загінуў у выніку выбуху на пахаванні ў шыіцкім раёне Cадр на поўначы Багдаду.

Паводле афіцыйных паведамленняў, сярод загінулых шмат жанчын і дзяцей, больш за 70 чалавек параненыя, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Па інфармацыі мясцовых уладаў, начынены выбухоўкай аўтамабіль з кіроўцам-смяротнікам выбухнуў ля палаткі, дзе сабраліся ўдзельнікі пахавання.

Ні адна з груповак пакуль не ўзяла на сябе адказнасці за выбух.

Напярэдадні ў выніку выбуху ўнутры суніцкай мячэці ў іракскім горадзе Самарра на поўнач ад Багдаду загінулі 18 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?