Выязное турнэ па маршруце Чарапавец — Санкт-Пецярбург — Мыцішчы — Яраслаўль не прынесла мінскаму «Дынама» ніводнага бала. У завяршальным матчы «зубры» саступілі «Лакаматыву» — 1:4 (0:1, 1:2, 0:1).

Ужо на 5-й хвіліне лік адкрыў шведскі абаронца Стафан Кронваль. У пачатку другога перыяду Аляксей Калюжны закінуў сваю першую шайбу за «Дынама», але пасля гэтага вызначаліся толькі хакеісты яраслаўскай каманды.

Гэтая параза стала для мінчан пятай запар у Кантынентальнай хакейнай лізе.

Пасля 8 матчаў на рахунку «Дынама» толькі хатняя перамога над «Слованам»; падапечныя Аляксандра Андрыеўскага размясціліся на самым дне турнірнай табліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?