Фота lex_1480.blog.tut.by

Фота lex_1480.blog.tut.by

У бліжэйшыя суткі, 24 верасня, умовы надвор’я ў нашай краіне будзе вызначаць халодная тылавая частка цыклону над Цэнтральнымі раёнамі Еўрапейскай Расіі. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу месцамі па Магілёўскай і Гомельскай абласцях дажджы будуць моцныя.

Вецер паўночна-заходні, паўночны парывісты, у многіх раёнах яго парывы будуць дасягаць 15–20 м/с. Гэтай ноччу тэмпература паветра +5. +11°С, заўтра днём ад +8°С да 14°С цяпла. Атмасферны ціск ноччу будзе падаць, раніцай і днём інтэнсіўна расці.

У наступныя двое сутак, 25 і 26 верасня, тэрыторыя Беларусі працягне знаходзіцца ў халоднай тылавой частцы цыклону, які змяшчаецца з цэнтральных на паўночныя раёны еўрапейскай Расіі. У выніку чаго характар надвор'я не зменіцца. Будзе ветрана і халаднавата.

25 верасня ноччу месцамі, днём на большай частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, днём па ўсходзе месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +2. +7°С, днём +7. +13°С.

26 верасня месцамі па краіне, а днём па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях на большай частцы кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +1. +6°С, месцамі замаразкі да 0. -3°С, днём +6. +11°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?