23.09.2013 / 16:18

На пэўны час было закрыта метро Плошча Якуба Коласа. Антытэрарыстычныя вучэнні абнаўляецца 11

17.18

«Вучэнні праходзяць ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных. Метро гэта даказала», — паведамляе прэс-служба МУС.

17.15

У Мінскім метрапалітэне праходзяць вучэнні, пра гэта паведаміла прэс-служба міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. «У метро праходзяць вучэнні», — першымі з прэс-службаў напісалі ў МНС.

16.55

Станцыя Якуба Коласа зноў адкрыта для высадкі й пасадкі.

16.18

Станцыя метро Плошча Якуба Коласа закрыта для пасадкі і высадкі. Імаверна, у горадзе адбываюцца антытэрарыстычныя вучэнні.

Каля Філармоніі, над уваходам у станцыю, стаіць пажарная машына.

Карэспандэнту «Нашай Нівы» паведамілі, што, быццам бы, «адбылася аварыя ацяпляльнай сістэмы».

Адначасова міліцыянты вядуць татальную праверку багажу ва ўсіх пасажыраў на іншых станцыях метро.

Гэтая пакуль незразумелая аперацыя ў Мінску супала з пачаткам другога этапа вучэнняў «Захад-2013», на якіх адпрацоўваецца супрацьдзеянне ўмяшанню з-за мяжы як выніку паўстання ўнутры краіны.

Спецназаўцы, якія ахоўваюць уваход на станцыю, паведамілі карэспандэнту НН, што станцыя адчыніцца праз гадзіну.

NN.BY

0
Метро... / Адказаць
23.09.2013 / 16:58
"Я так буду смотреть, наблюдать, а потом как шандарахну!" (С)
0
анон / Адказаць
23.09.2013 / 18:03
с утра куча милиции была на станциях
0
Серж / Адказаць
23.09.2013 / 18:07
опять бомбу закладывали?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру