Ужо ў кампенсаваны час футбольнай гульні паміж гродзенскім «Нёманам» і мінскім «Дынама» на полі завязалася бойка. Сышліся паўабаронцы Гі Эсаме і Арцём Быкаў.

«Быкаў павінен глядзець за футбалістамі ўзроўню Эсаме, а не рабіць расісцкія заўвагі», — сказаў у інтэрв'ю goals.by футбаліст «Нёмана» Ігар Ясінкі.

«Для мяне такога футбалёра, як Быкаў, больш не існуе», — словы галоўнага трэнера гродзенцаў Сяргея Саладоўнікава.

Сам Эсаме ў экспрэс-каментары сказаў, што пытанне з Быкавым яны вырашылі, беларус папрасіў прабачэнні. «Усё окей», — сказаў камерунец.

«Намі будзе праведзена разбіральніцтва з нагоды інцыдэнту, які меў месца 22 верасня ў матчы 24-га тура чэмпіянату Беларусі паміж камандамі „Нёман“ і „Дынама“. У выпадку, калі будзе ўстаноўлена, што з боку гульца нашай каманды сапраўды мелі месца праявы расізму, вінаватага чакае строгае пакаранне», — гэта афіцыйная заява мінскага «Дынама».

Якім чынам Быкаў абражаў Эсаме ніхто не кажа. Апошні расісцкі скандал у беларускім футболе здарыўся год таму, калі сенегалец Паскаль Мендзі з жодзінскага «Тарпеда» абвінаваціў «Шахцёра» Аляксея Рыёса (ён на паўбеларус, на паўперуанец), што той называў яго «чорнай малпай». Аднак ніякіх доказаў гэтаму так і не было.

Быкаў — адзін з найбольш таленавітых маладых беларускіх футбалістаў. Гі Эсаме былы гулец зборнай Камеруна, які мае вялікі досвед гульні ў чэмпіянаце Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?