Схільныя да заразнага пазяханьня (калі неадольнае жаданьне пазяхнуць можа быць падхопленае іншымі) надзеленыя высокай ступеньню эмпатыі, то бок здольнасьці пранікацца пачуцьцямі іншых.

Нягледзячы на тое, што ўсе пазваночныя пазяхаюць, эфэкт заражальнасьці гэтай зьявы праяўляецца толькі ў людзей, шымпанзэ і некаторых іншых малпаў. Мяркуецца, што заразнае пазяханьне зьявілася ў працэсе эвалюцыі як сродак грамадзкай камунікацыі.

Людзі, здольныя спачуваць, заразна пазяхаюць у тры разы часьцей за людзей зь менш выражанымі камунікатыўнымі схільнасьцямі.

Іншае дасьледваньне сьцьвярджае, што людзі, якія пасьпяхова авалодваюць сыстэмным падыходам або разумеюць глыбіню таго ці іншага працэсу, вельмі часта ня моцна здольныя да спачуваньня.

Гіпотэза была правераная на 40 студэнтах-псыхолягах і 40 студэнтах-інжынэрах. У сярэднім, першыя пазяхалі 5,5 разы ў параўнаньні з 1,5 пазяханьнямі інжынэраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?