23.09.2013 / 19:18

Адкуль на вітражы самага старога храма Беларусі НКВДэшная машына? — фота 20

Пачаць новы спецпраект «Ілюстраваная гісторыя» інтэрнэт-газета «Салідарнасць» вырашыла з самага старога неперабудаванага храма — Траецкага касцёла ў Ішкалдзі.

Cцены храма памятаюць трагічную гісторыю ксяндза Вінцэнта Латарэвіча. У 1919 годзе камуністы патрабавалі, каб ксёндз выракся веры. Святар адмовіўся.

За гэта 19 сакавіка 1919 года яго жорстка забілі: адвезлі ў Мір, адсеклі галаву і выкінулі ў замкавую студню. Вернікі цішком выцягнулі забітага ксяндза і пахавалі каля Ішкалдскага касцёла…

Той, хто хоць раз пабываў у Траецкім касцёле ў Ішкалдзі, напэўна, задаваўся лагічным пытаннем: адкуль на вітражы самага старога (1449) неперабудаванага храма Беларусі красуецца НКВДэшная машына?

Аказваецца, у 50-я гады на такім аўто чэкісты прыязджалі зачыняць касцёл. Плануючы зраўняць святыню з зямлёй, прыгналі тэхніку.

Але вернікі літаральна леглі пад колы бульдозераў. Начальнік загадаў кіроўцы ехаць па жывых людзях — той адмовіўся. Гэты выпадак на памяць і адлюстравалі потым каляровымі шкельцамі вітражу.

0
Вешалка тэатральная / Адказаць
23.09.2013 / 19:33
Які жах!!! Але ж тут да месца ўспомніць і роспісы ў касьцёле ў Солах, дзе Чырвоная Армія дае лататы ад Варшавы пасьля паразы 15 жніўня 1920 года - т.зв. "цуд на Вісьле". Чырвоныя сьцягі ў руках жалнераў Тухачэўскага. Палітычны вітраж і палітычны роспіс.
0
Расхадун / Адказаць
23.09.2013 / 19:47
З машынай НКУСнікаў зразумела. А мяне больш зацікавіла назва населенага пункта. Вельмі падобна да назвы латыскага месца Ікшкіле. Падобна, што назвы маюць нешта агульнае. Што яны азначалі ў старыя часы??? Дарэчы, у Ікшкілэ адбывалася хрышчэньне латгалаў і ліваў у 1186 годзе, і, як цьвердзяць, менавіта там быў пабудаваны першы каталіцкі храм, што на латыскай цяперака зямлі. У сувязі з гэтым адразу новае пытаньне - калі ў латышоў быў пабудаваны першы праваслаўны храм, альбо мо храм шчэ да падзелу хрысьціянства абрадам на усходніх і заходніх ??? І калі (і дзе) гэта было зроблена ў нас, у Беларусі ??? Пытаньні з другога абзаца пэўна не па адрасе. Наўрад-ці тут знойдуцца знаўцы. Сваёй гісторыі ня ведаюць, а чужая дык і цылкам цёмная будзе. Як і для мяне...:((
0
бронэк / Адказаць
23.09.2013 / 19:58
курвы чырвоныя.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру