Днём 23 верасня стала вядома пра здарэнне ў сярэдняй школе № 16 (па вуліцы Бірузова). Там забілі 13-гадовага падлетка.

Ва Упраўленні Следчага камітэта па г. Мінску паведамілі, што труп непаўналетняга з колата-рэзаным раненнем у вобласці грудзей быў знойдзены сёння ў Фрунзенскім раёне. Пакуль дакладна не паведамляецца, дзе менавіта адбылося злачынства і дзе было знойдзена цела. У школе што-небудзь каментаваць адмовіліся:

«Прабачце, калі ласка, але тут такая сітуацыя, што мы не можам з вамі гутарыць.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, па гарачых слядах супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС быў затрыманы падазраваны ў здзяйсненні злачынства. Ім аказаўся малады чалавек 1994 года нараджэння.

Матывы злачынства высвятляюцца, распачата крымінальная справа па факце забойства пры абцяжваючых абставінах.

Для працы па справе створана следчая група з ліку найбольш дасведчаных супрацоўнікаў упраўлення. Следча-аператыўная група ўжо правяла агляд месца здарэння з удзелам спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, а таксама шэраг іншых аглядаў, у ходзе якіх выяўленыя і канфіскаваныя прадметы, якія маюць доказнае значэнне па справе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?