Як вядома, 21‑22 верасьня ў Рэчыцы адбудзецца традыцыйнае рэспубліканскае сьвята «Дажынкі». У сувязі з ім, «каб чаго ня выйшла», мясцовых працаўнікоў‑апазыцыянэраў, якія працуюць на прадпрыемствах, накіроўваюць у камандзіроўкі.

Як паведаміў ПЦ «Вясна» рэчыцкі праваабаронца, кіраўнік рэгіянальнай структуры Партыі БНФ Валер Пуціцкі, сёньня ён атрымаў распараджэньне кіраўніцтва Беларускай чыгункі, дзе працуе майстрам па капітальным рамонце, паехаць з 19 па 24 верасьня ў г. Жыткавічы Гомельскай вобласьці. «Адпраўляюць у Шушанскае», — дадаў з іроніяй апазіцыйны актывіст.

Учора ў камадзіроўкі таксама адправілі двух сябраў Партыі БНФ — Ганчарэнку Аляксандра, які таксама працуе на Беларускай чыгунцы, на 10 дзён у Оршу і Кузьняцова Кастуся, лекара‑рэаніматолага радзільнага дому, на два тыдні ў г.Петрыкаў Гомельскай вобласьці.

Таксама Валер Пуціцкі валодае інфармацыяй з неафіцыйных крыніц, што супрацоўнікаў праваахоўных органаў абавязалі «шчыльна назіраць і прымаць адэкватныя меры» ў дачыненьні да тых мясцовых грамадзка‑палітычных дзеячоў, якія не працуюць у дзяржсістэме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0