24.09.2013 / 15:25

Падазраваны ў забойстве мінскага школьніка дае паказанні 3

Падазраваны ў забойстве мінскага школьніка дапытаны, ён дае паказанні, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Паводле яе слоў, зброя злачынства знойдзена, канфіскаваная і далучаная да матэрыялаў справы. Матывы забойства ўстанаўліваюцца.

Нагадаем, труп васьмікласніка 1999 года нараджэння быў знойдзены 23 верасня каля 13.50 побач з домам №9 па вуліцы Альшэўскага з нажавым раненнем грудной клеткі. Забіты падлетак вучыўся ў СШ № 16 Мінска.

Устаноўлена, што ў час сваркі яго забіў непрацуючы мінчанін 1994 года нараджэння.

Распачата крымінальная справа за забойства пры абцяжваючых абставінах.

БелаПАН

0
Менск / Адказаць
24.09.2013 / 16:38
Забіты хлопчык быў фанатам "Партызана"...
0
капец / Адказаць
24.09.2013 / 18:33
трус, не мог на чистых руках
0
vortex_fcdm / Адказаць
24.09.2013 / 19:23
о, зараз пачнецца.. партызаны, расчахляйце гаунамёты!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру