Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па пытаннях стратэгіі і развіцця дабрачыннай арганізацыі «Беларускі дзіцячы хоспіс» Максім Падбярозкін падчас круглага стала, які арганізаваў Цэнтр дзелавых камунікацый і падтрымкі прадпрымальніцтва BEL.BIZ.

«Пад апекай „Беларускага дзіцячага хоспіса“ зараз 250 чалавек. Гэта лічба ніяк не расце, бо ў нас няма магчымасці дапамагчы большай колькасці дзетак. Усяго ж ў дапамозе мае патрэбу каля 3000 чалавек.

Але гэта лічба арыентыровачная, бо ніхто такіх даследаванняў не праводзіць і мы не ведаем, ці расце гэтая лічба. Мы мяркуем, што не расце, але мяняецца ўзроставы склад — больш раннія праяўленні захворванняў у дзетак», — кажа Падбярозкін.

Пад час сустрэчы яе ўдзельнікі абмяркоўвалі праблемы заканадаўства ў адносінах да спонсарскай дапамогі грамадскіх дабрачынных арганізацый. У прыватнасці, спонсары ў Беларусі не маюць ніякіх падатковых ільготаў, у тым ліку і ў падатках на прыбытак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?