Мядзведзь Трыстан у Мінскім заапарку, хутчэй за ўсё, не заляжа ў зімовую спячку. Прычына няспання — яго харчаванне.

Як расказала начальнік асветніцкага аддзела заапарка Вольга Калмакова, для таго каб залегчы на зіму спаць, жывёла павінна нагуляць шмат тлушчу. А Трыстан не любіць мясную ежу, ён вегетарыянец.

Мішка ў вялікай колькасці есць ягады, яблыкі, гародніну. Так што спаць не ўкладваецца — узімку праводзіць у дрымоце толькі некаторы час.

Мядзведзь жыве ў заапарку больш за 10 гадоў. Ён любіць за дзень з’есці тры кавуны. Акрамя таго, за адзін прыём з’ядае два батоны і 5 кг груш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?