24.09.2013 / 20:57

Следчы камітэт: Прадзюсар Ланской памёр ад сардэчна-сасудзістага захворвання 3

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску завяршыла праверку па факце смерці генеральнага дырэктара прадзюсарскага цэнтра "Спамаш" Дзмітрыя Баранава.

Смерць прадзюсара наступіла ад сардэчна-сасудзістай захворвання, у завядзенні крымінальнай справы адмоўлена.

Пра гэта Tut.by паведаміла прадстаўнік СК па Беларусі Юлія Ганчарова.

Цела 38-гадовага Дзмітрыя Баранава было выяўлена 9 жніўня ў цэнтры Мінска. Было ўстаноўлена, што цэнтральны замок аўтамабіля быў зачынены знутры.

Агляд салона аўтамабіля паказаў адсутнасць слядоў барацьбы. Па пастанове следчага спецыялістамі Дзяржкамітэта судовых экспертыз былі праведзены неабходныя даследаванні, у тым ліку — судова-медыцынская экспертыза, згодна з ёй, смерць наступіла ад сардэчна-сасудзістага захворвання.

0
Міколаас / Адказаць
24.09.2013 / 21:38
НН, адкуль вы ўзялі слова "сасудзісты". няма ў нас "сасуда", "жалудачка" і "парока" па-беларуску: сэрцава-судзінкавы, сэрцава-судзінны, сардэчна-судзінкавы, сардэчна-судзінны. Усё можаце пагугліць. Хаця сардэчны - больш пасуе да характарыстыкі чалавека
0
voit / Адказаць
24.09.2013 / 23:42
aga, verim.... I Babenin sam pavesiysia, i Berezoyski, i y Karpenki nechakana serca spinilasia...
0
жыхар / Адказаць
27.09.2013 / 06:50
полагаю сердечно-сосудистое заболевание возникло на криминальной основе. полагаю под видом заболевания произошло физическое устранение человека. Такое же сосудистое "заболевание" было у Карпенки, у Альгерда Невяровского
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру