Зь іх 19 мільярдаў надыдуць у якасьці датацыі ад Эўрасаюзу.

26 млрд злотых, ці то 34 мільярды эўра, будуць накіраваныя на праграму разьвіцьця аўтадарог у Польшчы да 2012 году. Гэтая лічба прыводзіцца ў праграме, якую цяпер мае зацьвердзіць урад.

У рамках эўрасаюзаўскае апэрацыйнае праграмы «Інфраструктура і асяродзьдзе" транспартнае ведамства будзе мець у сваім распараджэньні каля 19 мільярдаў эўра, пры ўмове што ўкладзе дадаткова мінімум 5—6 мільярдаў уласных сродкаў.

Тыя ж праекты, якія не падпадаюць пад рамкі эўразьвязаўскага фінансаваньня, будуць падтрыманыя з Дарожнага фонду, а таксама зь дзяржбюджэту і з крэдытаў Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку.

Польшча хоча паўтарыць прыклад Гішпаніі і Ірляндыі, якія цалкам абнавілі сваю інфраструктуру, асучасьнілі ўстановы адукацыі і стварылі высокатэхналягічныя галіны прамысловасьці, дзякуючы сродкам, што выдзяляюцца багатымі краінамі ЭС на падцягваньне ўзроўню бяднейшых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?