Невядомыя складаюць уздоўж дарог гіганцкія надпісы па‑беларуску. Таксама яны ў літаральным сэнсе «перакладаюць» расейскамоўныя надпісы. Было «Лес — наше богатство», стала ‑‑ «Лес — наша багацьце». Было «Лес — лёгкие планеты» — стала «Лес — лёгкія планеты».

Робіцца гэта сярод белага дня. Сьведкі кажуць, што для маскіроўкі рупліўцы Беларушчыны апранаюцца як дарожныя рабочыя — у аранжавыя камізэлькі.

Ідуць пагалоскі, што гэтая групоўка ўзяла на сябе адказнасьць за нанясеньне на сьмецьцевыя кантэйнэры надпісаў «Сьмецьце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?