У інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што «беларускія» квіткі на выступ гурту «Ляпіса Трубяцкога» 30 лістапада ўжо скончыліся, маўляў, купіць можна толькі ў Літве. Карыстальнікі сацыяльных сетак пішуць, што не змаглі набыць квіток.

«Насамрэч, квіткі пакуль засталіся, іх яшчэ дастаткова, — паведамілі «НН» у агенцтве «Шаблі».

— Прынамсі, да панядзелка-аўторка яны яшчэ будуць у продажы».

Нагадаем, 30 лістапада «Ляпіс Трубяцкой» прэзентуе ў Вільні кампіляцыю «Грай» — першы цалкам беларускамоўны зборнік гурта». Канцэрт пачнецца ў «Siemens-Arena» (умяшчальнасць — 12 500) а 19-й гадзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?