kommersant.ru

kommersant.ru

Група «Анэксім» расійскага бізнэсоўца, экс-кандыдата ў прэзідэнты Міхаіла Прохарава разглядае магчымасць куплі долі фонду Сулеймана Керымава ва «Уралкаліі». Аб гэтым паведамляе Bloomberg са спасылкай на неназваныя крыніцы.

Фармальнай прапановы ад «Анэксіма» не паступала, дадае выданне.

Керымаў хоча прадаць акцыі зыходзячы з ацэнкі ўсёй кампаніі ў 20 млрд даляраў, што складае 28-працэнтную прэмію да каціровак «Уралкалія» на біржы ў Лондане. Такім чынам, за 21,75% акцый кампаніі бізнэсмэн можа атрымаць 4,35 млрд даляраў.

У прэтэндэнты на акцыі «Уралкалія» запісвалі таксама «Нарнікель», «Роснефть», былога кіраўніка «Дзяржбуда» і банкіра Уладзіміра Когана, уладальніка «Русснефть» Міхаіла Гуцэрыева, бізнэсоўца Аркадзя Ратэнберга, уладальніка АФК «Сістэма» Яўгенія Еўтушэнкава.

Паводле інфармацыі Bloomberg, доля Керымава, хутчэй за ўсё, дастанецца Когану, якога падтрымлівае Крэмль.

Керымаў пачаў атрымліваць прапановы аб выкупе акцый «Уралкалія» на фоне канфлікту з беларускімі ўладамі. 26 жніўня ў Мінску затрымалі гендырэктара расійскай кампаніі Уладзіслава Баўмгертнеа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?