Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, таваразварот з краінамі Еўрапейскага саюза ў студзені-ліпені 2013 года знізіўся на 28,9% і склаў 12 млрд. 672,6 млн. долараў. Летась за гэты перыяд тавараабарот узрос на 33,1%, паведамляе БелаПАН.

За студзень-ліпень гэтага года экспарт у ЕС зменшыўся на 48,1% (6 млрд. 723,6 млн. долараў), імпарт — узрос на 22,3% (5 млрд. 949 млн. долараў). Станоўчае сальда склала 774,6 млн. долараў.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў студзені-ліпені 2013 года з’яўляліся: Расія — 48,4% усяго аб’ёму тавараабароту, Украіна — 8,1%, Нідэрланды — 6,3%, Германія — 6%, Кітай — 4,2%, Польшча — 2,8%, Італія — 2,5%, Літва — 1,8%, Злучанае Каралеўства — 1,3%, Казахстан — 1,1%.

Экспарт тавараў у Расію склаў 9 млрд. 605,7 млн. долараў ЗША, што на 5,7% больш, чым за студзень-ліпень 2012 года, імпарт з Расіі — 13 млрд. 252,6 млн. (на 22,8% менш).

Аб’ём экспарту ва Украіну дасягнуў 2 млрд. 611,1 млн. долараў (на 19,6% менш), імпарту ў Беларусь — 1 млрд. 212,2 млн. (на 0,3% больш).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 2 млрд. 720,4 млн. долараў (на 53,8% менш за паказчык студзеня-ліпеня 2012 года), імпартавана — на 248,3 млн. (на 4,1% больш).

Экспарт у Германію склаў 1 млрд. 14,1 млн. долараў (на 0,1% больш), імпарт — 1 млрд. 803,2 млн. (на 34,1% больш). У Кітай экспартавана тавараў на 362,8 млн. долараў (на 5,6% больш), імпартавана — на 1 млрд. 620,5 млн. (на 46,7% больш).

Экспарт у Польшчу склаў 463,6 млн. долараў (на 20,6% менш), імпарт — 863 млн. (на 19,4% больш). Экспарт у Італію дасягнуў 567,8 млн. долараў (на 46,1% больш), імпарт — 594,1 млн. (на 15,2% больш).

У Злучанае Каралеўства экспартавана тавараў на 399,7 млн. долараў (на 34% больш), імпартавана — на 216,2 млн. (на 8,9% больш). У Літву аб’ём экспарту знізіўся да 607,9 млн. долараў (на 22,8% менш), імпарт павялічыўся до 245,6 млн. (на 36,1% больш).

Рэзка скараціўся экспарт у Латвію — на 88,2% до 348,8 млн. долараў, імпарт узрос на 17% і склаў 88,1 млн. долараў.

У ЗША экспарт дасягнуў 47,8 млн. долараў (на 9,3% больш), імпарт — 337,3 млн. (на 17,5% больш).

У Францыю экспарт склаў 49,2 млн. долараў (на 37,9% больш), імпарт — 293,9 млн. (на 24,5% больш).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?