Пуцін і Лукашэнка былі ў цывільным.

Пуцін і Лукашэнка былі ў цывільным.

А вось Мікалай апрануў форму

А вось Мікалай апрануў форму

Уладзімір Пуцін любуецца прыгажосцю беларускай прыроды

Уладзімір Пуцін любуецца прыгажосцю беларускай прыроды

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правялі 26 верасня інспекцыю завяршальнага этапу расійска-беларускіх стратэгічных вучэнняў «Захад-2013».

Вучэнні «Захад-2013» прайшлі адначасова на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Сумесныя аперацыі на пяці палігонах — трох беларускіх і двух расійскіх — забяспечылі магчымасць адпрацаваць баявое ўзаемадзеянне паміж ўзброенымі сіламі ў розных умовах, паведамляе прэс-служба расійскага кіраўніка.

А.Лукашэнка і У.Пуцін сёння наведалі Гожскі ваенны палігон пад Гроднам, дзе паводле сцэнару вучэнняў адпрацоўвалася сумеснае супрацьстаянне спробе ўмоўнага бандфармавання прарвацца на тэрыторыю cаюзнай дзяржавы па сушы.

Затым кіраўнікі дзвюх дзяржаў прыбылі на палігон Хмелеўка ў Калінінградскай вобласці, дзе расійскія і беларускія войскі адпрацоўвалі адбіццё агрэсіі тэрарыстаў з мора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?