27.09.2013 / 16:30

БелАЗ зрабіў самы вялікі ў свеце 450-тонны самазвал 44

25 верасня канцэрн БелАЗ прэзентаваў свой новы кар’ерны самазвал 75710 грузапад’ёмнасцю 450 тон. На дадзены момант гэта самы вялікі самазвал у свеце — на заводзе ўжо рыхтуюць заяву для «Кнігі рэкордаў Гінэса».

Сам «БелАЗ 75710» важыць 360 тон. У выніку вага загружанай машыны складае больш за 800 тон.

Каб размеркаваць такую вагу, новы самазвал мае ажно восем гіганцкіх колаў: па чатыры спараныя колавыя пары. Пры гэтым усе яны паваротныя, што робіць 20-метровы аўтамабіль вельмі манеўраным.

Два дызельныя рухавікі развіваюць магутнасць у 4600 конскіх сілаў і могуць разагнаць самазвал да 64 км/г.

У самазвале ўсё надзвычай вялікіх памераў. Толькі два паліўныя бакі могуць змяшчаць па 2800 літраў кожны, геаметрычны аб’ём кузава (калі нагружаць руду без «горкі») складае 160 кубаметраў, а дыяметр кожнай з васьмі шын Michelin- 4 метры.

На аўтамабіль усталяваныя і адмысловыя сістэмы: пажаратушэння, апавяшчэння пра блізкасць да высакавольтных лініяў і відэаназірання.

Да з'яўлення мадэлі 75710 самым вялікім самазвалам на планеце быў Liebherr-T282B, здольны перавезці 363 тоны. У лінейцы БелАЗ таксама ёсць 360 і 320-тонныя машыны.

КХ

0
мясцовы2 / Адказаць
27.09.2013 / 16:33
Жыве Беларусь!
0
Василь / Адказаць
27.09.2013 / 16:52
Класс!!! Треть мирового рынка за Белазом. Плюс на эту модель(75710) уже есть заказ из Кемерово.
0
Михалков, Никитушка / Адказаць
27.09.2013 / 17:12
И на кой хер этот "сибирский цирюльник"? Можно и еще 200 тонн металла в него ввалить, чтобы больше пыхтело и фыркало
Паказаць усе каментары/ 44 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру