Часопіс «Arche» абвяшчае акцыю продажу па максімальна зініжаных цэнах двух грунтоўных і аб’ёмных выданняў на літаратуразнаўчую тэматыку: збору твораў Адама Бабарэкі ў двух тамах (агульны аб’ём 1665 старонак) і кнігі Антона Адамовіча (1909–1998) «Да гісторыі беларускае літаратуры» (1464 старонкі).

Абодва названыя аўтары былі найбольш прыкметнымі беларускімі літаратуразнаўцамі ў міжваеннай БССР, а Антон Адамовіч пасля працягнуў плённую дзейнасць і ў паваеннай эміграцыі.

Згаданыя выданні — максімальна поўныя зборы творчай спадчыны гэтых беларускіх інтэлектуалаў, у іх уключана ўсё найбольш важнае і каштоўнае са створанага імі за жыццё.

З умовамі акцыі можна азнаёміцца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0