Камандаваньне флоту апраўдваецца, сьцьвярджаючы, што аплачвае рахункі касметолягаў, каб жанчыны належным чынам выконвалі свае абавязкі ў калектыве.

Многія дзесяткі тысяч долараў былі патрачаны на павелічэнне грудзей жанчынам-матроскам, якія праходзяць службу ў ваенна-марскіх сілах Аўстраліі, паведаміла брытанская газета Thе Dаіlу Tеlеgrарh.

Апазіцыйная лейбарысцкая партыя ў парламенце падвергла ўрад жорсткай крытыцы за растрату сродкаў падаткаплацельшчыкаў на паляпшэнне знешняга выгляду жанчын. Прадстаўнік партыі ў час парламенцкіх слуханняў заявіў, што ўрад лічыць сябе недасягальным для крытыкі, калі дазваляе такія дзеянні.

Камандаванне флоту вымушана было апраўдвацца, сцвярджаючы, што ваеннае ведамства аплачвае рахункі касметолагаў не дзеля таго, каб матроскі выглядалі больш сэксуальнымі, але па "псіхалагічных" прычынах: жанчына, якая перажывае з-за малога, паводле яе меркавання, памеру сваіх грудзей, адчувае псіхалагічны дыскамфорт, што перашкаджае ёй належным чынам выконваць свае абавязкі, асабліва ў калектыве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?