(скрыншот з сайта СТВ)

Падчас наведвання «Дажынак» у Жлобіне, Аляксандр Лукашэнка закрануў і валютную тэму. У прыватнасці, ён сказаў, што тэму дэвальвацыі раздзьміюць праз СМІ «нягоднікі свядомыя, падаграваючы народ».

Далей Лукашэнка распавёў пра захады, якія робіць Нацбанк на валютным рынку: «…Калі, дапусцім, рэзкае падзенне — мы падтрымліваем сваю нацыянальную валюту, рэзкае прапанова па валюце — мы скупляем, Нацыянальны банк. Былі такія перыяды. Але сённяшні дзень, калі ў цэлым па годзе ўзяць, то мы пакуль, напэўна, мільёнаў на 150–200, я дакладна не памятаю, набылі больш валюты, чым прадалі.

Але ў апошнія месяцы, я гляджу, наш народзец пабег у абменныя пункты. Ну, бяжыце. Бяжыце!»

БелТА, дарэчы, у сваім відэа фразу пра «народзец» не зафіксавала. А вось СТВ выставіла поўны відэафайл і расшыфроўку тэкста.

Глядзець пра «валюту» з адзнакі 14:00, фраза пра народзец — на адзнацы «14:53». Пра пошліну ў 100 даляраў — з адзнакі 16:52

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0