Распаўсюджаны ў апошнія дні запіс тэлефоннай размовы, у якой нібыта браў удзел нябожчык прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс, ёсць падробка, сфабрыкаваная апазіцыяй з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне, заявіў прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура.

Як паведамляе «Сіньхуа» ў выступе па дзяржаўным тэлебачанні ў суботу Мадура таксама звярнуў увагу на амаральнасць паводзін апазіцыянераў, адзначыўшы, што перад гэтым яны неаднаразова звярталіся да такіх прыёмаў для таго, каб знішчыць плён рэвалюцыі.

У апошні час у сацыяльных сетках з’явіўся запіс тэлефоннага званка працягласцю паўтары хвіліны, які Чавэс нібыта зрабіў свайму малодшаму брату Адаму.

Папытаўшыся пра здароўе родных, былы прэзідэнт нібыта сказаў: «Сёння, 16 верасня, у мне больш жыццёвых сіл, чым калі б там ні было».

Паколькі дата была агучана без ўказання на год, некаторыя сталі сумнявацца, ці памёр Чавэс насамрэч.

Сапраўднасць запісу тэлефоннай размовы Чавэса ў суботу абверглі яго малодшы брат Адам і старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы, якія заявілі пра дачыненне да яе антыўрадавай апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?