Месцамі, пераважна ў паўночна-ўсходніх раёнах, у панядзелак пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, ноччу магчымы мокры снег.
У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі месцамі чакаецца туман. Вецер паўночны, паўночна-заходні слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1–4 градусы. На глебе і месцамі ў паветры замаразкі да нуля — мінус 3 градусаў. Днём чакаецца 6–12 градусаў са знакам плюс.
Як адзначылі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, халоднае надвор’е захаваецца ў Беларусі і ў пачатку кастрычніка.
0
0
0
0
0
0