У суботу, 28 верасня, беларусы Канады сабраліся ў сакральным месцы — Прошчы Пакутнікаў (Martyrs' Shrine) каля горада Мідлэнд (штат Антарыа), каб аднавіць Беларускі Еўфрасіннеўскі Крыж.

на фота: айцец Яўген, Юрась Шаўчэнка, уладыка Святаслаў.

на фота: айцец Яўген, Юрась Шаўчэнка, уладыка Святаслаў.

Адноўлены крыж у верасні 2013

Адноўлены крыж у верасні 2013

Крыж у верасні 1988 г. На фота: Вінцэнт і Раіса Жук-Грышкевічы.

Крыж у верасні 1988 г. На фота: Вінцэнт і Раіса Жук-Грышкевічы.

Крыж быў упершыню пастаўлены ў гэтым традыцыйным месцы паломніцтва прадстаўнікамі беларускай дыяспары з усяго свету ў 1988 г. у памяць 1000-годдзя хрысціянства ў Беларусі.

Арганізатарамі і галоўнымі фундатарамі таго праекта былі Вінцук і Раіса Жук-Грышкевічы, на ўрачыстае адкрыццё Крыжа прыязджала Наталля Арсеннева, якая прысвяціла яму адзін з сваіх вядомых вершаў.

Сёлета Крыж давялося дэмантаваць, бо за 25 гадоў драўніна, з якой ён быў зроблены, спарахнела дарэшты.

Дзякуючы ахвяраванням беларускай грамады Канады, Амерыкі і Беларусі і працы рук Юркі Шаўчэнкі, на свята Узвіжання паўстаў новы чатырохметровы Крыж. Падчас урачыстай службы Крыж асвяціў епіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Уладыка Святаслаў.

Напрыканцы службы беларусы Канады праспявалі традыцыйны гімн «Магутны Божа».

Крыж увасабляе надзею беларускай грамады на вызваленне і адраджэнне вольнай Бацькаўшчыны, што, на жаль, не страціла актуальнасці і сёння.

Першы Крыж быў пастаўлены пакаленнем паваенных эмігрантаў, сёння новае пакаленне беларусаў Канады пацвердзіла сваю адданасць справе Беларушчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?