30.09.2013 / 13:42

Выбары ў Аўстрыі: Улада не памянялася, крайне правыя набралі 21% 11

Вернер Файман (злева) найхутчэй захавае пасаду канцлера Аўстрыі.

29 верасня адбыліся парламенцкія выбары ў Аўстрыі. Кіроўная кааліцыя сацыял-дэмакратаў і кансерватараў захавае большасць у парламенце.

Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі набірае каля 27%. Гэта найбольшы паказчык сярод астатніх партый, аднак найменш вынік сацдэкаў за час існавання партыі. Лідар сацыял-дэмакратаў Вернер Файман найхутчэй захавае пасаду федэральнага канцлера.

Кааліцыю сацыял-дэмакраты ўтвораць з Аўстрыйскай народнай партыяй. Кансерватары набралі 23,8%. Разам кааліцыя будзе мець у парламенце 99 мандатаў (для большасці дастаткова 92).

Крайне правая Аўстрыйская партыя свабоды Хайнца-Крыстыяна Штрахе набрала ўражваючыя 21,4%. Што амаль на 4% больш, чым на мінулых выбарах.

Таксама 4-працэнтны рубеж пераадолелі Аўстрыйская партыя зялёных (11,4%) і еўраскептыкі. 

Зміцер Панкавец

0
швейцарец / Адказаць
30.09.2013 / 13:47
Австрийская народная партия это тоже правые. Так что в принципе в Австрии правят правые. Кстати Роисся продолжает держать тут лукашенко по причине того, что когда его скинут к власти тоже придут правые, причём даже куда покруче чем могли прийти в 1991-1994. Но чему быть того не миновать.:)))
0
Беларус / Адказаць
30.09.2013 / 14:24
Хопіць ўжо левых на Беларусі. Набудавалі левізны - далей няма куды :) Хрысціянства, сям'я, мова - вось тыя каштоўнасці, якія зробяць Беларусь тою, якой мы будзем ганарыцца, ў якой будзе прыемна жыць, гадаваць дзяцей, планаваць будучыню.
0
Віталь / Адказаць
30.09.2013 / 15:20
Беларус, а хіба левыя, на вашу думку, ва ўсім сьвеце гавораць не на мясцовай мове, а па-расейску? ня вераць у Бога і ня маюць сям'і? занадта па-бальшавіцку выглядае ўсіх, хто ня ў вашай партыі, запісваць у ворагі
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру