30.09.2013 / 16:16

Баўмгертнеру могуць дазволіць прагулкі 1

Адвакаты гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера звярнуліся ў следчыя органы па дазвол на прагулкі іх падабароннаму.

Аб гэтым паведаміў консул пасольства Расіі Ігар Карагін пасля сустрэчы 30 верасня з генеральным дырэктарам »Уралкалія», які адбывае хатні арышт на здымнай кватэры ў Мінску.

Паводле слоў Карагіна, у гэты момант гэтае пытанне разглядаецца следчымі органамі.

Дыпламат таксама паведаміў, што Уладзіслаў Баўмгертнер «ні на што не скардзіцца і не выказвае ніякіх просьб». «Яго мама жыве з ім, на сустрэчы яна не прысутнічала», — адзначыў расійскі консул.

Ігар Карагін не змог адказаць, ці ёсць у Баўмгертнера доступ да тэлефона і інтэрнэта. Паводле яго слоў, гэта пытанне на сустрэчы не ўздымалася.

Разам з тым дыпламат адзначыў: «Ён перапісваецца з роднымі, блізкімі і знаёмымі, лісты даходзяць і да яго і ад яго. Расійскае тэлебачанне працуе, расійскія газеты паступаюць».

У расійскага пасольства таксама няма ніякай інфармацыі аб планах па экстрадыцыі Уладзіслава Баўмгертнера ў Расію, падкрэсліў Ігар Карагін.

0
Петя Клыпа / Адказаць
30.09.2013 / 18:09
Вспомните еще мои слова: на доме, в котором сидит Баум, появится со временем мемориальная доска с текстом: "Здесь, во времена жесточайшей диктатуры, провел два месяца под домашним арестом один из лучших бизнесменов России Владислав Баумгертнер. Слава Герою!"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру