30 верасня ў Цэнтральным судзе Мінска прайшлі працэсы над супрацоўнікамі сайту serabranka.by, якія былі затрыманыя праз саколкі з партрэтам Статкевіча.

Каманда ўдзельнічала ў фестывалі бегу «Кубак выкліку», але яшчэ да старту была затрыманыя: хлопцы апранулі саколкі з партрэтам былога кандыдата ў прэзідэнты і надпісам «Серабранка – за спорт, за Беларусь, за Статкевіча».

Кірыла Жываловіча, Андрэя Вісловіча, Яўгена Напорку і Максіма Дубоўскага абвінавацілі у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Ім прысудзілі штрафы па 20 базавых велічынь. Хаця суд быў прызначаны на 11.00, затрыманых прывезлі толькі ў 14.20.

Працэс над Максімам Дубоўскім увогуле праходзіў без адваката: яго адвакатка у той час абараняла яшчэ аднаго затрыманага – Андрэя Вісловіча – і папрасіла суд дачакацца сканчэння папярэдняга працэсу. Аднак суддзя Вікторыя Шабуня пачала працэс без прысутнасці адваката.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?