Крымінальны пераслед у дачыненні да жыхара Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці Аляксея Шчадрова, які арганізаваў прытулак для бяздомных, спынены. Пра гэта паведамляецца на праваабарончым сайце spring96.org.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, рашэнне аб гэтым было прынята яшчэ 11 верасня, аднак самому фігуранту было паведамлена пра гэта толькі праз два тыдні.

Нагадаем, Аляксей Шчадроў стварыў у сваім доме ў вёсцы Аляксандраўка прытулак для абяздоленых людзей, пасля чаго ў дачыненні да яго была распачата справа паводле артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі), на падставе якога яму пагражала да двух гадоў пазбаўлення волі.

Згодна з пастановай начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Шчучынскага РАУС Сяргея Асавіка, Шчадроў «арганізаваў дзейнасць незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі і забяспечыў умовы для яе функцыянавання без рэгістрацыі ва ўстаноўленым законам парадку».

Гісторыю пра Аляксея Шчадрова чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0