Гаворка ідзе пра першую ў свеце «вежу-невідзімку», піша globalscience.ru.

Пры будаўніцтве хмарачоса Infinity, 450-метровай шкляной канструкцыі, будуць выкарыстаныя дэкаратыўныя святлоіды і камеры для стварэння так званай «святлоадбівальнай скуры» на вонкавым баку будынка, што дазволіць яму пры правядзенні пэўных аперацый «знікаць».

Праект хмарачоса быў распрацаваны архітэктарамі GDS яшчэ ў 2004 годзе, аднак дазвол на будаўніцтва быў атрыманы толькі нядаўна.

Унутры будынка на вышыні 392 метраў над зямлёй будзе знаходзіцца другая самая высокая ў свеце назіральная пляцоўка.

Самай высокай у свеце назіральнай платформай працягвае пакуль заставацца Canton Tower у Гуанчжоу (Кітай). Вышыня яе складае 488 метраў.

Хмарачос Infinity будзе пабудаваны галоўным чынам для сферы забаваў, таму там будуць знаходзіцца атракцыёны, аквапарк, рэстараны, кінатэатры і жывапісныя сады.

Акрамя таго, што вежа будзе насіць званне першай у свеце «вежы-невідзімкі», яна стане адным з 10 самых высокіх будынкаў у свеце. Хмарачос будзе ў пяць разоў вышэйшы за статую Свабоды ў ЗША, цудоўнае «знікненне» якой назіралі мільёны гледачоў у 2009 годзе дзякуючы фокусу Дэвіда Коперфілда, вынайдзенага вядомым канструктарам фокусаў Джымам Стэйнмеерам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?