Шаноўныя нашаніваўцы, дасылаю вам два вершы, якія напісаў пад уражаньнем ад навінаў пра падзеі на Кастрычніцкай плошчы маленькі хлопчык.
Яну Беляўцу ўсяго 6 гадкоў. Слухаючы навіны пра гвалт на пляцы, гойдаючыся на хатніх арэльках, ён нечакана загаварыў вершамі.
Адкрытыя Сакрэты
Адкрытыя сакрэты
Лёшы і Антона.
Яны хочуць
захапіць усе
цацкі, каб
паламаць усе
цацкі.
Каб яны не
пасьпелі, трэба
адбіць атаку.
Рыхтуецца Злачынства
Ухіны сябры
хочуць выгнаць
усіх людзей і
атрымаць увесь
сьвет.
0
0
0
0
0
0