Здарэнне адбылося ў 9.50 1 кастрычніка.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла адна са слухачак, якая стала сведкай, як з перахода каля кінатэатра «Кастрычнік» і Акадэміі навук выбягалі людзі (10-15 чалавек), якія кашлялі.

На месца здарэння выратавальнікі не выязджалі, паведамілі Еўрарадыё ў МНС.

Як паведамляе сталічная міліцыя, у пераходзе адбылося затрыманне футбольнага фаната, які клеіў улёткі.

Ён аказаў супраціўленне міліцыянтам і распыліў з балончыка слёзацечны газ. Хлопца затрымалі супрацоўнікі АМАПу. Паводле папярэдняй інфармацыі, «змест лістовак — футбол». Цяпер хлопец знаходзіцца ў Савецкім РУУС сталіцы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?