У Мінску чакаюць чаргі на размяшчэнне ў дамы-інтэрнаты псіханеўралагічнага профілю 422 чалавекі, паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 1 кастрычніка.

У псіханеўралагічныя інтэрнаты змяшчаюцца грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, інваліды I і II групы, якія прызнаны недзеяздольнымі, страцілі поўную ці частковую здольнасць да самаабслугоўвання, маюць патрэбу ў доглядзе, дапамозе, бытавым і медыцынскім абслугоўванні. Знаходжанне там бясплатнае.

У дамы-інтэрнаты агульнага тыпу чаргі няма, падкрэсліла Дудка.

Да таго ж сёння, 1 кастрычніка, пасля рэканструкцыі і рамонту адкрыўся дом-інтэрнат для пажылых і пенсіянераў на вуліцы Ваўпшасава на 400 месцаў. Усяго ў Мінску працуе дзевяць дамоў-інтэрнатаў.

У доме-інтэрнаце агульнага профілю размяшчаюць пажылых на платнай аснове ў выпадку, калі ў пастаяльца ёсць дзеці. Кошт — каля 2,5 млн. рублёў за месяц.

У выпадку калі ў жыльца дома-інтэрната няма сваякоў, якія абавязаны па законе яго ўтрымліваць, ці яны непрацаздольныя, плата спаганяецца шляхам вылічэнняў з пенсіі (на рукі выдаецца 10% пенсіі пастаяльца). Дудка падкрэсліла, што сучасны падыход — гэта захаванне для пажылых людзей сям'і, бо менавіта там чалавек можа поўнасцю захаваць свае сацыяльныя сувязі і звыклы лад жыцця.

Галоўны ўрач гарадскога цэнтра здароўя Іван Тарашкевіч падкрэсліў, што ў Беларусі ўсё часцей пажылых бацькоў дзеці стараюцца «ўпіхнуць у інтэрнаты, дзе, як кажуць, дажываюць тыя, хто не паспеў памерці».

Адказнасць за старых неабходна выхоўваць з ранняга дзяцінства, адзначыў Тарашкевіч. Неабходна тлумачыць дзіцяці, што дзядуля і бабуля — гэта не толькі людзі, «якія могуць купіць шакаладку, але і сваякі, якія патрабуюць клопату».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?