Падставай для пратэсту стала невыкананне абавязацельстваў па ўстаноўцы ралетаў на рынку фірмай-усталёўшчыцай, піша «Intex-press».

«Прадпрымальнікаў на рынку не без падтрымкі мясцовых уладаў абавязалі ўсталяваць ралеты, фірма ўзяла немалыя грошы, але нічога толкам і не зрабіла.

Таму было прынята рашэнне правесці пікет, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы карупцыі ў чынавенскіх колах», — так матываваў свой пратэст Мікалай Чарнавус.

Па словах прадпрымальніка, узгадняць пікет з гарвыканкамам ён не стаў — «усё роўна не дазволяць».

За той час, што ён прастаяў каля парку, яго пікет не прыцягнуў увагі супрацоўнікаў міліцыі або гарвыканкама.

Але прадпрымальнік упэўнены, што яго чарговы пратэст не пройдзе без наступстваў, бо толькі за гэты год яго некалькі разоў штрафавалі за правядзенне несанкцыянаваных мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?