Аматары Вікіпедыі зладзілі фотаэкспедыцыю «Следам беларусаў Падляшша». Яе вынікі папоўняць архівы інтэрнэт-экцыклапедыі.

Замак у мястэчку Ліў, старажытная мяжа ВКЛ. На заднім плане – герб «Калюмны». На фота: Ігар Шчэкарэвіч, Анатоль Міхнавец, Томаш Бладынец (злева направа).

Замак у мястэчку Ліў, старажытная мяжа ВКЛ. На заднім плане – герб «Калюмны». На фота: Ігар Шчэкарэвіч, Анатоль Міхнавец, Томаш Бладынец (злева направа).

Месца, дзе царскія ўлады павесілі ксяндза Станіслава Бжуску, апошняга кіраўніка атрада Каліноўскага. Сакалоў-Падляскі.

Месца, дзе царскія ўлады павесілі ксяндза Станіслава Бжуску, апошняга кіраўніка атрада Каліноўскага. Сакалоў-Падляскі.

Грабарка – святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша.

Грабарка – святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша.

Магіла генерала Язэпа Булак-Балаховіча, забітага бальшавіцкімі шпёнамі ў міжваенны перыяд. Белавежа.

Магіла генерала Язэпа Булак-Балаховіча, забітага бальшавіцкімі шпёнамі ў міжваенны перыяд. Белавежа.

Пётар Байко (у цэнтры), гісторык, супрацоўнік Белавежскага нацыянальнага парку.

Пётар Байко (у цэнтры), гісторык, супрацоўнік Белавежскага нацыянальнага парку.

Адзіны пешаходна-роварны пераход праз беларуска-польскую мяжу. Белавежа.

Адзіны пешаходна-роварны пераход праз беларуска-польскую мяжу. Белавежа.

З краязнаўцам Дарафеем Фёнікам (у цэнтры) ля праваслаўнай капліцы ў Бельску-Падляскім.

З краязнаўцам Дарафеем Фёнікам (у цэнтры) ля праваслаўнай капліцы ў Бельску-Падляскім.

«Пагоня» і б-ч-б сцяг у ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча. Трэці злева – дырэктар Андрэй Сцепанюк. Бельск-Падляскі.

«Пагоня» і б-ч-б сцяг у ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча. Трэці злева – дырэктар Андрэй Сцепанюк. Бельск-Падляскі.

У музеі беларускай культуры ў Гайнаўцы.

У музеі беларускай культуры ў Гайнаўцы.

«Мэтай нашай паездкі было ўзбагаціць фотаздымкамі раздзелы Вікіпедыі пра Падляшша, сфатаграфаваць месцы і людзей, звязаных з беларускай культурай і гісторыяй гэтага краю»,

распавядае Томаш Бладынец, арганізатар і аўтар ідэі.

Фатаграфіі будуць выкладзеныя ў бясплатную інтэрнэт-бібліятэку Wikimedia Commons, доступ да іх будзе свабодны.

Таварыства Вікімедыя Польшча праплаціла ўдзельнікам экспедыцыі паліва ды ежу. Астатняе рабілі сваімі сіламі.

«Мы паехалі на маёй машыне. Ночылі ў сяброў, Эвы і Дарэка Вашчынскіх з Белавежы. Дарэк – аўтар лагатыпу Дня беларускай Вікіпедыі ў Польшчы, які ён зрабіў за сімвалічнае піва. Прафесійны фотаапарат пазычыла Ініцыятыва Вольная Беларусь, а карты памяці да яе – сябры», кажа Бладынец.

Маршрут вандроўкі склаў Анатоль Міхнавец, лідар Беларускай Нацыянальнай Памяці. Іншыя ўдзельнікі – студэнты-каліноўцы і дзяўчына-беларуска, якая стала жыве ў Польшчы – рабілі фота.

Польскае Падляшша – гэта шматкультурная зямля, якая ў сваёй гісторыі многа разоў мяняла гаспадароў. Тут пражывае багата беларусаў, ёсць нават мясцовы дыялект беларускай мовы. Але з кожным пакаленнем сувязь з беларускасцю губляецца:

«Мае вучні гавораць мне, навошта нам вывучаць беларускую мову, калі мы на ёй нават у Беларусі не дагаворымся?»,

распавядае дырэктар беларускага ліцэя ў Бельску Андрэй Сцепанюк.

Аднойчы да яго прыехаў пасол Беларусі і запытаў, ці можа неяк гэтай школе дапамагчы. Дырэктар яму адказаў: «Проста зрабіце Беларусь беларускай». Пасол тады хуценька з'ехаў.

Фотаэкспедыцыя – чарговы праект вікіпедыйцаў. Да гэтага былі Дні беларускай Вікіпедыі ў Варшаве і Празе, дзе беларусаў вучылі пісаць артыкулы для вольнай экцыклапедыі.

Томаш Бладынец даўно цікавіцца Беларуссю, сябруе з беларусамі. Да таго ж ён вікіпедыст з 3-гадовым стажам, аўтар больш 1000 артыкулаў пра нашу краіну па-польску.

На яго думку, Вікіпедыя – найлепшы шлях пашыраць веды пра Беларусь. І такім чынам спрыяць захаванню і развіццю культуры і мовы нашай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?