У студзені—ліпені 2007 года Беларусь гандлявала з 165 краінамі, паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу. Тавары пастаўляліся на рынкі 131 дзяржавы, імпртавалася прадукцыя147 краін.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі рэспублікі з'яўляліся Расія — 48,4% усяго аб'ёму тавараабароту, Нідэрланды — 8,9%, Украіна і Германія — па 5,4%, Польшча — 3,8%, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі — 3,2%, Кітай — 2,5%, Латвія — 2%, Літва — 1,7%, Італія — 1,6%.

З агульнага аб'ёму экспарту рэспублікі на долю Расіі прыходзіцца 36,4%, астатніх краін СНД — 9,2%, краін ЕС — 43,8%, астатніх краін — 10,6%.

Імпарт з Расіі складае 58,7% агульнага аб'ёму імпарту, з астатніх краін СНД — 6,6%, з краін ЕС — 22,3%, астатніх краін — 12,4%.

Агульны знешні тавараабарот Беларусі за сем месяцаў склаў 27 млрд. 811 млн. долараў, што на 20,3% больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Пры гэтым экспарт склаў 12 млрд. 881,6 млн. (на 16,5% больш), імпарт — 14 млрд. 929,4 млн. (на 23,9%). Сальда склалася адмоўнае — 2 млрд. 47,8 млн. долараў.

Тавараабарот з краінамі СНД склаў 15 млрд. 611 млн. долараў (на 24% больш), экспарт — 5 млрд. 870,7 млн. (на 30,2%), імпарт — 9 млрд. 740,3 млн. (на 20,5%). Сальда адмоўнае — 3 млрд. 869,6 млн. У тым ліку з Расіяй знешнегандлёвы тавараабарот склаў 13 млрд. 447,4 млн. (на 22,1% больш), экспрт — 4 млрд. 690,4 млн. (на 28,8%), а імпарт — 8 млрд. 757 (на 18,7%), сальда адмоўнае — 4 млрд. 066,6 млн.

З краінамі далёкага замежжа тавараабарот склаў 12 млрд. 200 млн. долараў (на 16% больш), экспарт — 7 млрд. 10,9 млн. (на 7%), імпарт — 5 млрд. 189,1 млн. (на 30,7%), сальда станоўчае — 1 млрд. 821,8 млн. долараў. У тым ліку з краінамі ЕС тавараабарот склаў 8 млрд. 971 млн. долараў (на 10,8% больш), экспарт — 5 млрд. 639,7 млн. (на 1,1%), імпарт — 3 млрд. 331,3 млн. (на 32,4%), сальда станоўчае — 2 млрд. 308,4 млн. долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?