У Мінску прайшло развітанне з філосафам Мікалаем Крукоўскім. Ён памёр 30 верасня ў Бальніцы хуткай дапамогі на 90-м годзе жыцця.
Ён нарадзіўся 16 кастрычніка 1923 г. на хутары каля вёскі Машкова Аршанскага раёна.
Крукоўскі і Конан былі для беларускай філасофіі тым самым, чым Бярозкін і Адамовіч былі для беларускай крытыкі. Без іх засталася пустка, якая няхутка запоўніцца.
Адпяваў нябожчыка ўніяцкі святар Яўген Усошын. Над труной узнялі бел-чырвона-белы сцяг. У гонар нябожчыка выстаўленая вайсковая варта: Крукоўскі быў ветэранам Другой сусветнай вайны.