Чатыры дні правёў у лесе пажылы жыхар Нароўлі. 24 верасня блізу вёскі Будкі Нараўлянскага раёна ён пайшоў у лес у грыбыі. Аднак вечарам дамоў не вярнуўся.

У пошуках грыбніка былі задзейнічаны супрацоўнікі міліцыі і работнікі лясгаса, іншых арганізацый, аднак знайсці яго ні ў першы дзень, ні ў другі не ўдалося.

Толькі на чацвёрты дзень пажылы чалавек выйшаў з лесу самастойна блізу вёскі Роза Люксембург Ельскага раёна.

28 верасня ў лесе заблудзіла жанчына, якая пайшла за грыбамі з вёскі Лінаў Нараўлянскага раёна. На шчасце, яна выйшла з лесу без шматсутачных блуканняў у раёне былой воінскай часці ў вёсцы Княжабор'е Ельскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?