На месцы прэс-службы ЭГУ варта было б, відаць, проста "не заўважыць" "цалкам неадпаведную рэчаіснасьці" нататку Тацяны Горн, бо праф.Міхайлаў у прыватных гутарках не хаваў сваіх поглядаў на беларускую мову.

Аднак на фоне дэманстратыўнага беларусаедзтва з боку ўладаў падобныя выказваньні аднаго ўраджэнца Пензенскай вобласьці выглядалі калі й не даравальнымі, то пэўна ня вартымі рэагаваньня.

Рэпрэсіі супраць ЭГУ пасадзілі прафэсара "ў адну лодку" са сьвядомымі беларусамі, таму, мяркую, ня толькі я дараваў адміністрацыі перасьледаванага ўнівэрсытэту колішняе ігнараваньне інтарэсаў беларускамоўных студэнтаў. Выбачыў і выразнае беларусафобства шэрагу яго выкладчыкаў. Пастанавіў для сябе не крытыкаваць ЭГУ, бо біць бітага неяк непрыстойна.

Але ж, як аказалася, сп.Міхайлаў падобных унутраных поклічаў да салідарызацыі не перажыў і працягвае ганьбіць маю мову, цяпер ужо публічна. Я схільны пакінуць за ім гэтае права. А за сабою - права голасна гаварыць пра тое, што рэктар ЭГУ - беларусаед.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?